Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нешматлікую акцыю на плошчы Незалежнасьці разагналі, ідуць затрыманьні


Любоў Лунёва, Менск Каля 20 чалавек прыйшлі на плошчу Незалежнасьці а 12 гадзіне пратэставаць супраць адмены льготаў.

Спэцназаўцы вырвалі плякат “Не – адмене льготаў” у актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Новы шлях”. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным выціснулі людзей з плошчы ў падземны пераход. Сярод удзельнікаў акцыі быў прадстаўнік арганізацыі ліквідатараў Чарнобылю.

2 удзельнікаў акцыі міліцыянты ў цывільным затрымалі прыблізна ў 12.30 у раёне Ленінградскага сквэру. Потым затрымалі яшчэ 5 маладых людзей, якія ішлі ў бок плошчы Незалежнасьці

Глядзіце таксама:

Кошт ільготаў -- 160 мільярдаў рублёў

Моладзь зьбіраецца пратэставаць на плошчы Незалежнасьці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG