Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі Валянціну Палевікову


Любоў Лунёва, Менск Сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціна Палевікова паведаміла “Свабодзе”, што яе затрымалі міліцыянты ў той момант, калі яна выходзіла з кватэры.

Спадарыня Палевікова — адна з чатырох заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху”. Міліцыянты патлумачылі, што яна павінна адказваць за тое, што 26 красавіка ў часе шэсьця дэманстранты на кароткі час выходзілі на праезную частку вуліцы Сурганава.

Валянціна Палевікова знаходзіцца ў міліцыі Савецкага раёну Менску. Яшчэ аднаго заяўніка акцыі Юрася Зянковіча будуць судзіць а пятай вечара паводле аналягічнага абвінавачаньня — за парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG