Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>А.Мілінкевіч выступіць на Кангрэсе, але вылучацца ў сустаршыні ня будзе<B/>


Уладзімер Глод, Менск Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч паведаміў сёньня ўвечары пра тое, што ён абавязкова выступіць на Кангрэсе дэмсілаў, які пройдзе 26-27 траўня ў Менску. Спадар Мілінкевіч, які цяпер на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі знаходзіцца ў Лёндане, абверг чуткі пра тое, што ён праігнаруе Кангрэс.

Спадар Мілінкевіч з задавальненьнем даведаўся пра тое, што менскія гарадзкія ўлады дазволілі правядзеньне Кангрэсу ў палацы культуры Менскага аўтазаводу:

“У Кангрэсе я буду ўдзельнічаць. І выкажу свой пункт гледжаньня на сытуацыю абавязкова.

Але я лічу, што гэта вялікі крок назад, калі на Кангрэсе ня будзе абірацца старшыня Палітрады. Я ўвесь час казаў, што гэта вельмі важна для дэманстрацыі нашага адзінства. І для ўзьдзеяньня на грамадзтва. Калі мы круглым сталом змагаемся з дыктатурай, дык для грамадзтва гэта сапраўды незразумела. І я ня буду сваю кандыдатуру вылучаць у сустаршыні. Але ў Кангрэсе буду ўдзельнічаць”.

Вызваленьне палітвязьняў, падтрымка рэпрэсаванай моладзі, працаўладкаваньне звольненых з палітычных матываў, тлумачэньне сытуацыі ў Беларусі – гэтыя тэмы засталіся і сёньня, у другі дзень візыту ў Вялікую Брытанію, асноўнымі на сустрэчах у Лёндане. Аляксандар Мілінкевіч меў размовы з прадстаўнікамі яшчэ двух палітычных партыяў Вялікай Брытаніі – кансэрватараў і лібэральных дэмакратаў.

“Надзвычай цікавай” назваў спадар Мілінкевіч сустрэчу у Інстытуце усходніх дасьледваньняў і славістыкі:

“Там сабралася шмат студэнтаў і выкладчыкаў, якія займаюцца праблематыкай Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Былі людзі, якія паходзяць з Беларусі. Атрымалася даволі доўгая размова, своеасаблівы круглы стол па сытуацыі ў нашай краіне”.

Гл. таксама

Працягваецца візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Вялікую Брытанію
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG