Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця на "Свабодзе" – Дар’я Ліс


Радыё Свабода 10 траўня ад 10.00 да 11.00 са слухачамі "Свабоды" па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 размаўляла Дар’я Ліс зь вёскі Залесьсе Смаргонскага раёну. 25-гадовая Дар’я – інвалід першай групы. Ад нараджэньня перасоўвацца яна можа толькі з дапамогай вазка.

Дар''я Ліс завочна закончыла факультэт беларускай філялёгіі й культуры Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Цяпер піша ў “Нашу ніву” пра лёс людзей з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі. Займаецца рэпэтытарствам. Ведае францускую й ангельскую мовы. Спрабуе свае сілы ў прозе й паэзіі. Дар’я – аптыміст:

– Так атрымалася, што я інвалід-вазочнік. Але гэта не вызначае маё жыцьцё – толькі крышачку ўдакладняе яго. Я люблю кнігі, музыку, каву... Я вельмі хачу выдаць сваю кніжку апавяданьняў і ўбачыць Балтыйскае мора. Думаю, што мары збываюцца...

Падрабязнасьці -- пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры 11 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG