Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя маладафронтаўцы Кася Галіцкая і Іван Сьпірын


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Касю Галіцкую і Івана Сьпірына. Гэта адбылося сёньня а 8.20 раніцы, калі яны выходзілі з пад’езду дому.

Касю павезьлі на допыт у пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску. Ёй паведамілі, што яна знаходзіцца ў вышыку. Івана трымаюць у дзяжурнай частцы міліцыі. Касю Галіцкую раней дапытвалі ў справе супраць “Маладога фронту”, якую распачаў КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Паплечнікі маладафронтаўцаў лічаць, што Касю і Івана затрымалі, каб ізаляваць іх на час правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG