Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрась Губарэвіч: “Маладыя маюць больш энэргіі, і за імі будучыня”.


Радыё Свабода 19 красавіка, ад 9:00 да 10:00 са слухачамі Свабоды размаўляў лідэр Берасьцейскай абласной філіі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч.

Яму 29 гадоў, нарадзіўся ў Белаазёрску, у сям’і інжынэраў-будаўнікоў.

Мае дзьве вышэйшыя адукацыі. У 2000 годзе скончыў энэргетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 2003 – магістратуру Львоўскага рэгіянальнага інстытуту дзяржаўнага кіраваньня Акадэміі дзяржаўнага кіраваньня пры прэзыдэнце Ўкраіны.

Браў удзел у аргкамітэце Маладога Фронту, сябра яго Цэнтральнай Рады, быў выканаўчым сакратаром Беларускага студэнцкага прафсаюзу “Салідарнасьць”, рэгіянальным каардынатарам Моладзевага інфармацыйнага цэнтру. Абіраўся дэпутатам, быў намесьнікам старшыні Белаазёрскага гарадзкога Савету дэпутатаў.

З 2003 году – старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

Відэафрагмэнт запісу перадачы (4 Mb).

Адказ на пытаньне Генадзя зь Віцебску: “Ці не здаецца Вам, што сёньняшнія лідэры дэмакратычных сілаў ужо не спраўляюцца са сваімі абавязкамі? І яны здольныя толькі на нейкія спрэчкі, міжусобныя сваркі. Але, як і нашая ўлада, з усіх сілаў трымаюцца за сваё месца. І ці ня здарыцца канфліктаў, калі маладыя сілы, моладзь заявіць пра свае амбіцыі і захоча заняць іхныя месцы? І яшчэ, як і калі мусіць адбыцца перадача паўнамоцтваў між пакаленьнямі?”

Губарэвіч: “Дзякуй вялікі. Ну, я бы ня ставіў так катэгарычна пытаньне, што дарослае пакаленьне палітычных лідэраў ужо ні на што ня здольнае. Насамрэч у іх вельмі вялікі палітычны досьвед, якога няма ў маладога пакаленьня – гэта трэба ўлічваць. І на маю думку зьмены ўсё ж такі павінны адбывацца, але яны павінны адбывацца эвалюцыйным шляхам...”

Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 20 красавіка.
XS
SM
MD
LG