Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць менчукі пра суботнік?


Міхал Стэльмак, Менск Урад рэкамэндаваў правесьці 21 красавіка рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах. Заробленыя ў гэты дзень грошы прапанавалі пералічыць у аблвыканкамы і Менскі гарвыканкам. У савецкі час такія суботнікі называлі камуністычнымі, і ўдзел у іх быў абавязковым. Ці будзеце вы ўдзельнічаць у суботніку 21 красавіка? Як наагул ставіцеся да суботнікаў? Наш карэспандэнт правёў апытаньне людзей на вуліцах Менску

Спадар: “21 красавіка я б з радасьцю — але, відаць, не змагу”.

Спадарыня: “Выйдзем, папрацуем у двары, прыбярэм”.

Спадарыня: “Я пэнсіянэрка, я ўжо не хаджу”.

Спадарыня: “Не. У мяне маленькае дзіця”.

Спадар: “Я пэнсіянэр і пайшоў бы з задавальненьнем”.

Спадар: “Не”.

Спадарыня: “З задавальненьнем бы. Але здароўе не дазваляе”.

Спадар: “Добрая справа. Трэба працаваць”.

Спадарыня: “Я супраць. Людзям прасьцей заплаціць грошы, каб нехта гэта зрабіў, чым губляць выходны дзень, які б яны маглі правесьці на лецішчы альбо са сваімі блізкімі”.

Спадарыня: “Суботнікі патрэбныя, але яны павінны быць добраахвотнымі, не прымусовымі. Патрэбнае ўнутранае жаданьне, каб браць удзел у суботніку”.

Спадарыня: “Патрэбныя, каб прыбіраць сьмецьце ў двары”.

Спадарыня: “Я стаўлюся да суботнікаў па-рознаму. Калі ёсьць настрой, то можна пайсьці. Альбо калі няма ніякіх плянаў на дзень”.

Спадар: “Суботнікі — добрая рэч. Садзім новыя дрэвы, узбагачаем наша навакольнае асяродзьдзе”.

Спадар: “21 красавіка ня буду ўдзельнічаць у суботніку — не прызнаю іх. Каму гэта трэба! Для дзяржавы, вядома, карысна, калі больш гарбацісься на яе. Я на працы плачу дзяржаве больш, чым зарабляю там”.

Спадар: “У суботу ці пятніцу — хто калі можа, хай чалавек працуе, калі на карысьць. Я на суботнік хаджу ў Курапаты. Я там часта бываю. Гэта рэч вельмі патрэбная. Гэта памяць нашага народу. Людзі, якія там загінулі, заслугоўваюць нашай увагі і памяці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG