Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы вяртаюцца да школьнай формы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы вырашана вярнуцца да абавязковай школьнай формы – адпаведны закон ухваліў парлямэнт краіны. Паводле міністэрства адукацыі гэта будзе мець добры ўплыў на дысцыпліну ў школах. Закон, аднак, выклікаў шмат спрэчак у польскім грамадзтве.

“Успамін зь дзяцінства, калі таксама трэба было насіць гэтыя непрыгожыя невыгодныя касьцюмы ці сукенкі”, - гэта галоўны аргумэнт бацькоў, якія незадаволеныя рашэньнем парлямэнту аб увядзеньні школьнай формы.

Такіх, аднак, меншасьць. Паводле апытаньня Gazety Wyborczej ініцыятыву ўладаў у гэтай справе падтрымліваюць 72% дарослых палякаў.

“Закон падтрымалі таксама дэпутаты ад апазыцыі, гэтую ідэю падтрымлівае грамадзтва, а гэта значыць, што з увядзеньнем школьнай формы ня будзе праблемаў”, - кажа міністар адукацыі Раман Гертых.

Між тым большасьць палякаў, маладзейшых за 24 гады, выступаюць супраць школьнай формы. Варшаўская школьніца кажа:

“Форма зробіць нас усіх аднолькавымі, пазбавіць індывідуальнасьці”.

Польшча:праекты школьнай формы

Тое, якую форму будуць мець вучні, вырашаць іхныя бацькі разам з кіраўніцтвам школы - можна распрацаваць уласны праект, ці замовіць мадэлі, якія ўжо пачалі рыхтаваць фірмы, што шыюць дзіцячую вопратку.

Між тым некаторыя юрысты лічаць, што закон аб увядзеньні абавязковай школьнай формы супярэчыць 48-му артыкулу Канстытуцыі Польшчы, які гарантуе бацькам “права выхоўваць дзяцей у адпаведнасьці з уласнымі перакананьнямі”.

“Гэта таксама тычыцца таго, як апранаць дзяцей”, - кажа варшаўскі адвакат Марэк Уладзіньскі, які ўжо падрыхтаваў скаргу ў Канстытуцыйны суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG