Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалася беларуска-расейская “мясная вайна”


Радыё Свабода Пачынаючы з красавіка робіцца больш жорсткім рэжым экспарту з Беларусі ў Расею мяса і мясапрадуктаў. Пра гэта заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данквэрт. Паводле яго, спэцыялісты гэтага камітэту зрабілі экспэртызы на 23 беларускіх мясаперапрацоўчых заводах і двух рыбаперапрацоўчых заводах. Па выніках экспэртызаў будуць вызначаныя прадпрыемствы, якія атрымаюць дазвол на экспарт сваёй прадукцыі ў Расею.

Паводле дадзеных Рассельгаснагляду, летась у Беларусь было ўвезена 32 тысячы тон мяса з Польшчы. Расейскія ўрадоўцы не выключаюць, што частка гэтага мяса магла патрапіць на расейскі рынак.

Расея яшчэ ўвоснь 2005 году забараніла экспарт мяса з Польшчы. Старшыня Рассельгаснагляду падкрэсьліў, што беларускія прадпрыемствы, якія перапрацоўваюць мяса з Польшчы, будуць разглядацца на магчымасьць экспартаваць прадукцыю ў апошнюю чаргу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG