Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад арыштам застаюцца яшчэ больш за 10 палітвязьняў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня з турмы на Акрэсьціна й пастарункаў у рэгіёнах на волю адпушчана чарговая партыя палітвязьняў. Усіх іх раней абвінавацілі ў дробным хуліганстве, альбо непадпарадкаваньні ў патрабаваньні з’явіцца па позьве.

Удакладняць зьвесткі пра палітвязьняў у турме на Акрэсьціна стала цяпер складаней. Ахоўнікі пераадрасуюць звароты на службу інфармацыі гарадзкой управы ўнутраных спраў. Вось што паведаміла міліцыянт Любоў Муралёва пра Антона Піева, Аляксандара Сьцепаненку і Аляксея Рубанава, якіх сёньня чакаюць на волі:

“Мне паведамілі, што ўсе трое, каго вы назвалі, на здароўе не скардзіліся, ніякіх праблемаў не называлі. Вызваленыя яны будуць у тэрмін паводле пастановы суду”.

Маніторынг затрыманьняў і арыштаў актывістаў дэмакратычнага руху праводзіць штаб Аляксандра Мілінкевіча. Зьвесткі падае Ала Кароль:

“Да 25 сакавіка было затрымана 60 чалавек, у дзень 25 сакавіка – 49. Праз суды ў Менску арыштаваныя 13 чалавек, у рэгіёнах – 8”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG