Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Юры Хадыка


Радыё Свабода Сёньня нашым госьцем будзе намесьнік старшыні Партыі БНФ, прафэсар Юры Хадыка. У "Начных досьледах" мы пагутарым пра працу беларусаў у гарачых кропках сьвету, а ў нашым апытаньні людзі скажуць, дзеля чаго варта рызыкаваць жыцьцём.

Аляксандар Памідораў у перадачы "Гукапіс" пачне аповед пра беластоцкі гурт "Zero-85", а ў "Начной чытанцы" прагучыць апавяданьне Югасі Каляды з цыклю “Пакаленьне “Нуль”.

Пасьля 23-й гадзіны – у перадачы "Праскі акцэнт" сьвяткаваньне Дня Волі абмяркоўваюць палітоляг Віталь Сіліцкі, філёзаф Ігар Бабкоў і журналісты Юры Дракахруст ды Віталь Цыганкоў. Таксама прагучыць першая пасьля доўгага перапынку перадача "Вострая Брама", прысьвечаная сучаснай беларускай паэзіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG