Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь падпісалі гандлёвае пагадненьне


Уладзімер Глод, Менск Паводле паведамленьня расейскага агенцтва "РИА Новости", сёньня ўвечары ў Менску было падпісанае пагадненьне аб мерах па разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў.

Гэты дакумэнт дазволіць ліквідаваць абмежаваньні, якія дзейнічаюць цяпер, і створыць умовы для больш свабоднага доступу тавараў дзьвюх краінаў на рынкі Беларусі і Расеі, заявіў кіраўнік ураду Расейскай Фэдэрацыі Міхаіл Фрадкоў.

Дагэтуль усе дэталі пагадненьня не называюцца. Але прэм''ер Фрадкоў падкрэсьліў, што "гэты дакумэнт адпавядае патрабаваньням міжнароднага гандлю і будзе спрыяць пераходу эканомік Беларусі і Расеі на рынкавыя ўмовы".

Гл.таксама: У Менску адбылося паседжаньне "саюзнага Савету міністраў”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG