Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы спрабавалі перасекчы мяжу на байдарках


Радыё Свабода Украінскія памежнікі затрымалі ў Адэскай вобласьці зборную каманду Беларусі па веславаньні за незаконнае перасячэньне мяжы на байдарках. Пра гэта паведамляе ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва “Рэпартэр” са спасылкай на прэсавую службу Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Памежны атрад заставы “Градзеніцы” заўважыў групу зь дзесяці чалавек, якія перасякалі мяжу на катэры і васьмі байдарках па Кучурганскім лімане. На затрыманьне парушальнікаў выйшаў памежны катэр “Брыг”. Памежнікі даставілі затрыманых на заставу.

Чальцы зборнай па веславаньні на байдарках і каноэ паведамілі, што трэнуюцца ў гэтай мясцовасьці ў межах падрыхтоўкі да чэмпіянату сьвету, бо ў Беларусі вадаёмы яшчэ пакрытыя лёдам. Спартоўцы ведалі, што па лімане праходзіць дзяржаўная мяжа, адная ня ведалі, дзе менавіта. Трэнавацца іх запрасіў прыднестроўскі бок. Пытаньне пра законнасьць гэтага перасячэньня мяжы павінен вырашыць суд, паведамляе “Рэпартэр”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG