Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатаў прэміі "БНФ "Адраджэньне" назавуць 25 сакавіка


Радыё Свабода Вылучаныя намінанты на атрыманьне першай прэміі "БНФ "Адраджэньне". У сьпісе, які распаўсюдзіў аргкамітэт, фігуруюць вядомыя ў Беларусі палітыкі, музыкі і навукоўцы. Прэмія падтрымлівае ініцыятывы, што былі рэалізаваныя на працягу апошняга году. Як паведаміў Свабодзе старшыня журы мастак Аляксей Марачкін, ляўрэаты прэміі будуць названыя 25 сакавіка. Рашэньне пра заснаваньне прэміі было прынятае два месяцы таму. Заснавальнікам і арганізатарам прэміі зьяўляецца грамадзкае аб’яднаньне "БНФ "Адраджэньне". Паводле прынятай канцэпцыі, прэмія адзначае выбітныя дасягненьні ў галіне грамадзкай дзейнасьці, культуры, навукі і адукацыі, "скіраваныя на ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, яе культурнай ідэнтычнасьці, сьцьвярджэньне каштоўнасьцей свабоды і дэмакратыі ў нашай краіне".

У намінацыі "Культура" вылучаны музыка Зьміцер Сасноўскі, адзін з заснавальнікаў "Свабоднага тэатру" Уладзімер Шчэрбань і музычны прадусар Віталь Супрановіч. У намінацыі "Адукацыя/навука" -- выдавец Зьміцер Колас, аўтар ідэі Балта-Чарнаморскага энергетычнага калектару Станіслаў Гусак і эканаміст Валеры Дашкевіч (пасьмяротна).

У склад журы ўвайшлі мастацтвазнаўца Вацлаў Арэшка, фатограф Ігар Крашэўскі, перакладчык Лявон Баршчэўскі, палітыкі Вінцук Вячорка і Аляксей Янукевіч, грамадзкая актывістка Валянціна Сьвяцкая, рэжысёр Сяргей Патаранскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG