Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>За офісам Мілінкевіча сочаць людзі ў цывільным


Любоў Лунёва, Менск У Менску каля пад’езду дому, дзе месьціцца офіс Аляксандра Мілінкевіча, знаходзяцца міліцыянты ў цывільным і супрацоўнікі КДБ. Яны назіраюць за тымі, хто ўваходзіць у пад’езд.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Павал Мажэйка -- прэсавы сакратар старшыні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

У дадзены момант офіс зачынены. Сам Мілінкевіч знаходзіцца ў Гародні.

Крыху раней некалькі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” паведамілі “Свабодзе”, што, калі яны выйшлі з офісу, да іх падбеглі людзі ў цывільным і, паказаўшы пасьведчаньні супрацоўнікаў КДБ, запатрабавалі даць агледзець сумкі. Пасьля дагляду іх адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG