Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: інцыдэнт на тэрыторыі консульства Латвіі


Радыё Свабода На тэрыторыю консульства Латвіі ў Віцебску актывісты незарэгістраванага ў Беларусі руху нацыянал-бальшавікоў кінулі 120 улётак і бутэльку зь сіняй фарбай. Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў РУУС Віцебску.

"Улёткі з патрабаваньнямі забараніць шэсьці латвійскіх легіянэраў у Рызе і бутэльку зь сіняй фарбай невядомыя кінулі мінулай ноччу на тэрыторыю консульства”, паведамілі ў міліцыі. З гэтага факту цяпер праводзіцца праверка.

Сёлета ў студзені невядомыя, якія назваліся нацыянал-бальшавікамі, кінулі на тэрыторыю Генэральнага консульства Эстоніі ў Менску ўлёткі з заклікамі не разбураць помнікі савецкім вайскоўцам, а таксама бутэльку з чорнай фарбай.

• Невядомыя вандалы выпацкалі фарбай сьцены Консульства Эстоніі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG