Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ута Цапф сустрэлася з праваабаронцамі, сацыёлягамі і журналістамі


Уладзімер Глод, Менск Сёньня кіраўніца рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ута Цапф правяла сустрэчу з беларускімі праваабаронцамі, сацыёлягамі і журналістамі.

Сярод удзельнікаў былі праваабаронца Алег Волчак, сацыёляг Андрэй Вардамацкі, галоўны рэдактар незалежнай газэты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч ды іншыя. Падчас размовы яны зьвярнулі ўвагу на тое, што дыялёг з афіцыйным кіраўніцтвам Беларусі патрэбна весьці толькі пасьля таго, як будуць зробленыя пэўныя крокі ў справе дэмакратызацыі. І галоўным з гэтых крокаў, на думку грамадзкасьці, вызваленьня палітычных вязьняў.

На сустрэчы сацыёляг Андрэй Вардамацкі прывёў вынікі дасьследаваньня, згодна зь якімі толькі 19 працэнтаў жыхароў Беларусі ведаюць пра тое, што Эўразьвяз падрыхтаваў спэцыяльную праграму для Беларусі.

Пасьля сустрэчы з грамадзкасьцю Ута Цапф пачала сустрэчу з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі Беларусі.

Падрабязнасьці – ў вечаровым эфіры і пазьней на сайце.

• Ута Цапф: “І ўсё ж гэтая сустрэча была патрэбная”

• “Зьявяцца іншыя палітвязьні, і гэта будзе вынікам працы Уты Цапф”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG