Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: “Беларускія чыноўнікі – каста недатыкальных”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса піша сёньня пра прывілеі, якіх усё больш маюць дзяржаўныя чыноўнікі ў Беларусі.

“У Беларусі чынавенства паволі ператвараецца ў касту недатыкальных – гэтых людзей прыцягнуць да адказнасьці за злачынствы ці адміністрацыйныя парушэньні можна выключна са згоды прэзыдэнта”, – піша сёньня “Gazeta Wyborcza”.

Штодзёньнік зазначае, што паводле пастановы беларускага прэм’ера ўзяць на працу на пасаду чыноўніка можна будзе толькі тых кандыдатаў, якія маюць пісьмовыя рэкамэндацыі прынамсі двух чыноўнікаў, што ўжо працуюць у дзяржаўным апараце. Прычым тыя, хто даў рэкамэндацыю, будуць адказваць за ягоныя ўчынкі. “У такой сытуацыі ня цяжка прадбачыць, што “па блату”, гэта значыць па-знаёмству, на працу ў дзяржаўныя ўстановы будуць браць выключна бліжэйшых сваякоў тых, хто ўжо працуе чыноўнікам, а перадусім – дзяцей чыноўнікаў”,– піша “Wyborcza”.

Газэта адзначае, што дзяржаўная служба ў Беларусі гарантуе высокі заробак, выключна добрыя сацыяльныя гарантыі і яшчэ дадатковыя плюсы, напрыклад тое, што міліцыянт ужо ня можа нават аштрафаваць чыноўніка за парушэньне правілаў дарожнага руху баз адпаведных “кансультацыяў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG