Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусь Севярынец: “Я зьвязваю гэта з атакай на “Малады фронт”


Радыё Свабода Бацькі Паўла Севярынца дагэтуль ня ведаюць, дзе іх сын. Сёньня Тацяна Севярынец, маці палітыка, ўдзень даведалася, што ў часе працоўнае зьмены на лесаўчастак у вёсцы Алёшча прыйшла машына з Наваполацкай спэцкамэндатуры. Супрацоўнікі забралі Паўла Севярынца проста з працы і нібыта павезьлі ў Малое Сітна, дзе месьціцца інтэрнат "хімікаў".

Вось што паведаміў Радыё Свабода а 22.30 бацька Паўла Кастусь Севярынец.

Слухаць:



Кастусь Севярынец: “Нічога не вядома. Глуха, як у танку.Начальнік Ігар Антонавіч Дамуць адключыў мабільны тэлефон. Дзяжурны Пятроў кажа, што Павал у Малым Сітне. У Малое Сітна тэлефануем, яны не здымаюць слухаўку, відаць, чуюць, што міжгародні званок. Цяпер такая аблога, што мы нічога ня можам даведацца. І, відаць, будзем, чакаць заўтра раніцы”.

Па-першае, я зьвязваю гэта з атакай на “Малады фронт”. А па-другое, рыхтуецца акцыя 25 сакавіка. А заўсёды ў такія дні, калі ці выбары адбываюцца, ці інаўгурацыя, Паўла, як я кажу, зачынялі. Да яго дасылаюць міліцыянтаў, ён ня ходзіць на працу і сядзіць зь імі. Гэта лепшы варыянт. Горшы можа быць такі, што яго захочуць пасадзіць. Могуць адвезьці ў Полацак. Скажуць у судзе, што брыдкасловіў ці яшчэ нешта такое зрабіў...”.



Мабільнай тэлефоннай сувязі з Малым Сітнам няма, таму з Паўлам пакуль зьвязацца немагчыма. Не ўдаецца датэлефанавацца і да камэнданткі інтэрнату "хімікаў" па звычайным тэлефоне – ніхто не здымае слухаўку.

Гл. таксама • Адзін дзень у сям’і палітвязьня (усе перадачы)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG