Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Малдовы спрабуе аднавіць пастаўкі вінаматэрыялаў у Беларусь


Радыё Свабода Для аднаўленьня паставак вінаматэрыялаў у Беларусь урад Малдовы прапануе стварыць сумеснае прадпрыемства. Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня эканомікі і фінансаў Аграпрамысловага агенцтва "Moldova-Vin" Пётар Авасілаае.

Паводле яго, мяркуецца, што заснавальнікам з беларускага боку выступіць канцэрн "Белдзяржхарчпрам", а СП будзе створанае на тэрыторыі Беларусі. "Цяпер распрацоўваюцца варыянты стварэньня сумеснага прадпрыемства і рыхтуюцца адпаведныя дакумэнты. Гэта можа быць прадпрыемства-імпарцёр малдаўскіх вінаматэрыялаў, альбо прадпрыемства, на якім будзе разьлівацца віно ў пляшкі", - сказаў БелаПАН П.Авасілаае.

Нагадаем, што пры канцы 2006 году Малдова спыніла пастаўкі ў Беларусь сваіх вінаматэрыялаў, патлумачыўшы гэта "тэхнічнымі прычынамі". Была праведзена масавая інспэкцыя вінаробных прадпрыемстваў, што тычылася кантролю якасьці і бясьпекі іх вытворчасьці. Гэтая мера, найперш, была зьвязаная з адмовай Расіі купляць малдаўскія віны "з прычыны іх нізкай якасьці".

Як паведамлялася раней, мерай у адказ з беларускага боку на спыненьне паставак вінаматэрыялаў стала прыпыненьне з лютага 2007 года продажу акцызных марак імпарцёрам малдоўскага бутыляванага віна. Цяпер у Беларусь яго таксама не пастаўляюць.

Паводле ацэнак экспертаў, 70-80% віннага рынку Беларусі прыпадае на бутыляванае малдоўскае віно.

Гл. таксама • Малдоўскае віно ў Беларусі пад забаронай? • Беларусь спыняе імпарт малдоўскага віна ў бутэльках
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG