Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Сіўчык: “Пры правядзеньні псэўдавыбарчых кампаніяў кожны беларус ведае пра фальсыфікацыі”


Радыё Свабода 15 сакавіка, ад 10:00 да 11:00 са слухачамі Свабоды размаўлялі Вячаслаў Сіўчык, адзін з герояў сакавіка-2006, і ягоная маці Галіна Сіўчык.

Відэафрагмэнт запісу перадачы (6,3 Mb).

Адказ на пытаньне спадарыні Юліі: “На мой погляд, вы вельмі шмат зрабілі для таго, каб сёньня апазыцыя магла ганарыцца, што вось год таму ў нас была свая перамога нашага грамадзтва – у тым выглядзе, што была Плошча, што было яднаньне людзей пад эгідаю Плошчы Каліноўскага. Але, на мой погляд, слава гэтых дзён крыху абмінула вас. Ці ня крыўдна вам вось за гэта? І ці маю я рацыю?”

Сіўчык: “Маеце рацыю. Мне абсалютна ня крыўдна, але я б заўважыў такую рэч... Вы правільна сказалі, што Плошча Каліноўскага – гэта была перамога беларускага грамадзтва, беларускага народу (я нават такога слова не пабаюся). На вялікі жаль, якраз палітычная апазыцыя... ці, нават, аб’яднаная апазыцыя, якая, па вялікаму рахунку, мусіла гэта рабіць – яна мае вельмі складаныя адносіны да Плошчы Каліноўскага з 20 па 24 сакавіка. Таму што ўжо 21 сакавіка кіруючыя штабы абодвух кандыдатаў прынялі рашэньне згарнуць намёты...”

Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 16 сакавіка.
XS
SM
MD
LG