Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што ведаюць менчукі пра цяперашнюю Канстытуцыю?


Радыё Свабода 15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна была прынятая ў 1994 годзе, а ў 1996 і 2004 гадах у Асноўным законе былі зробленыя зьмены. Што пра гэта памятаюць менчукі ў людзей на праспэкце Незалежнасьці сталіцы цікавілася Галіна Абакунчык.

Карэспандэнтка: “Калі была прынятая цяперашняя Канстытуцыя і што дадалі ў яе зьмены 1996 і 2004 гадоў?”

Спадар: “Яшчэ пры Шушкевічу была прынятая. Самае галоўнае, што дазволілі прэзыдэнту дадатковы тэрмін. А астатняе я ня вельмі ўважліва чытаў”.

Спадарыня: “Ну, памятаю, што калі першы прэзыдэнт прыйшоў да ўлады, то і была прынятая новая Канстытуцыя”.

Юнак: “Канстытуцыя была прынятая ў 1991 годзе. Якія былі прынятыя зьмены? Ня ведаю”.

Спадарыня: “Нічога не магу ўспомніць калі і якія былі зьмены, але я хачу вам сказаць, што працоўны чалавек раней быў нашмат больш абаронены”.

Спадар: “Абсалютна не цікаўлюся палітыкай, бо я чалавек навукі, я заоляг і ня маю на гэта часу”.

Спадар: “У 1992 годзе была прынятая, па-мойму”. Асабліва ня памятаю, але нешта ж дадалося ў Канстытуцыю”.

Юначка: “Наш Аляксандр Рыгоравіч нешта зьмяніў адносна пасады прэзыдэнта. Словам, прадоўжыў сабе жыцьцё на гэтай пасадзе – вось і ўсё”.

Спадар: “Пра зьмены я вам нічога не скажу, а памятаю я толькі адну Канстытуцыю – 5 сьнежня – старую, савецкую. А астатнія – занадта часта мяняліся, так што ўсё міма прайшло”.

Юнак: “Першая частка Канстытуцыі была прынятая ў 1994 годзе, а пасьля яна была выпраўленая ў 1996 годзе. Прэзыдэнт увёў зьмены адносна трэцяга тэрміну”.

Юначка: “Прынятая была ў 1994 годзе, а зьмены ў 1996 і 2004 гадах. А якія дакладна я ня памятаю”.

Спадар: “Адзінае што я памятаю – гэта падаўжэньне прэзыдэнцкага тэрміну”.

Спадарыня: “Не, па памяці я не магу ўзгадаць пра зьмены. Але як жылі, так і жывем: пры той Канстытуцыі, пры гэтай, жывем і далей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG