Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ дапытаў моладзевых актывістаў у Віцебску й Воршы


Радыё Свабода Да многіх актывістаў супрацоўнікі КДБ прыходзяць самі, і размовы адбываюцца ў школах ды навучальных установах. Звычайна прысутнічаюць прадстаўнікі адміністрацыі. Іншых маладзёнаў выклікаюць па тэлефоне ў КДБ.

Студэнтка Юлія Матусевіч адмовілася ісьці на допыт у абласную ўправу КДБ без грамадзкага прадстаўніка — сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Паўла Левінава. Праваабаронцу ў кабінэт да сьледчага не пусьцілі, а дзяўчыне выпісалі позву на 19 сакавіка. Спадар Левінаў папярэдзіў, што яны зноў прыйдуць разам.

Андрэю Данілеўскаму задалі два пытаньні

Другому праваабаронцу, Валер’ю Шчукіну, сёньня ўдалося трапіць на два допыты моладзевых актывістаў. Ён апавёў, што ў абласной управе КДБ выкліканаму на гутарку студэнту Андрэю Данілеўскаму задалі ўсяго два пытаньні: што яму вядома пра “Малады фронт” і ці мае ён дачыненьне да ягонай дзейнасьці.

Алену Багданаву выклікалі з урокаў

Навучэнку віцебскага ліцэю №1 Алену Багданаву распытвалі падрабязьней. Паводле спадара Шчукіна, дзяўчыну выклікалі проста з урокаў у кабінэт да завуча ў выхаваўчай працы, дзе ўжо знаходзіўся сьледчы КДБ. Ён пытаўся ў Алены, колькі плацяць сяброўскіх унёскаў у “Маладым фронце”, ці ведае яна лідэраў або шарагоўцаў арганізацыі, чаму ейныя тэлефоны падаюцца як кантакты зь віцебскімі маладафронтаўцамі.

Да Ўладзіслава Чэрніка прыйшлі ў гімназію

Сьледчы з КДБ прыходзіў сёньня і ў віцебскую гімназію №1 да адзінаццаціклясьніка Ўладзіслава Чэрніка. Яго таксама распытвалі, якое дачыненьне ён мае да “Маладога фронту”.

Ігару Казьмерчаку прад''явілі ягоны подпіс

У аршанскага моладзевага актывіста Ігара Казьмерчака, якога выклікалі на допыт у гарадзкі аддзел КДБ, сьледчы запытаўся, ці ведае хлопец Насту Палажанку, Барыса Гарэцкага і іншых актывістаў зь Менску. Ігару Казьмерчаку загадалі патлумачыць, якім чынам ягоны подпіс апынуўся на дакумэнтах, якія фігуруюць у справах менскіх маладафронтаўцаў.

Гл. таксама

• Жлобін: другі дзень школьнікаў выклікаюць на допыт у КДБ

• Маладых берасьцейцаў выклікаюць у КДБ у справе “Маладога фронту”

• КДБ і пракуратура трэці дзень дапытваюць актывістаў “Маладога фронту”

• Магілёў: сьледчыя КДБ дапытваюць моладзевых актывістаў

• Масты: У справе “Маладога Фронту” КДБ дапытала дэпутата райсавету
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG