Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ дапытвае моладзевых актывістаў зь Віцебску ды Воршы


Радыё Свабода Да многіх актывістаў супрацоўнікі КДБ прыходзяць самі, і размовы адбываюцца ў школах або іншых навучальных установах. Звычайна прысутнічаюць прадстаўнікі адміністрацыі. Іншых маладзёнаў выклікаюць па тэлефоне ў КДБ

Праваабаронца Валеры Шчукін здолеў трапіць на два такія допыты. Ён апавёў, што ў Віцебскай абласной управе КДБ выкліканаму на гутарку студэнту Андрэю Данілеўскаму задалі ўсяго два пытаньні: што яму вядома пра “Малады фронт” і ці мае ён дачыненьне да ягонай дзейнасьці.

Навучэнку віцебскага ліцэю №1 Алену Багданаву цікавіліся большай колькасьцю дэталяў. Паводле спадара Шчукіна, дзяўчыну выклікалі проста з урокаў у кабінэт да завуча ў выхаваўчай працы, дзе ўжо знаходзіўся сьледчы КДБ. Ён пытаўся ў Алены, колькі плацяць сяброўскіх унёскаў у “Маладым фронце”, ці ведае яна лідэраў або шарагоўцаў арганізацыі, чаму ейныя тэлефоны зафіксаваныя як кантакты зь віцебскімі маладафронтаўцамі.

Сьледчыя КДБ прыходзілі сёньня ў віцебскую гімназію №1 да адзінаццаціклясьніка Ўладзіслава Чэрніка, якога таксама пыталіся, якое дачыненьне той мае да “Маладога фронту”.

На 14 гадзінаў на допыт у віцебскую абласную ўправу КДБ выклікалі студэнтку Юлію Матусевіч, а ў аршанскі гарадзкі аддзел КДБ на той самы час — моладзевага актывіста Ігара Казьмярчака.

Глядзіце таксама: У Менску і ў рэгіёнах дапытваюць маладафронтаўцаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG