Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Імёны Свабоды: Міхась Чарот</B>


Уладзімер Арлоў, Менск 7.11.1896, м. Рудзенск (цяпер Пухавіцкі раён) — 29.10.1937, Менск. Чарговая перадача сэрыі "Імёны Свабоды"

У энцыкляпэдычным даведніку “Беларускія пісьменьнікі” аб’ёмам бібліяграфіі да прысьвечанаму яму артыкулу Міхась Чарот спаборнічае з клясыкамі. Зласьліўцы казалі, што выдаваць па тры кнігі на год і надзвычай часта друкавацца ў пэрыёдыцы яму дапамагалі найперш кіроўныя пасады. Аднак рэдактар газэты “Савецкая Беларусь”, сябар ЦВК БССР, стваральнік аб’яднаньня “Маладняк” і ўладальнік ягонага пасьведчаньня № 1 пры ўсіх ягоных літаратурных рэвэрансах у бок улады (а часам і проста ідэалягічных агітках) быў надзелены несумнеўным талентам, што, як вядома, бывае надзвычай аўтаномным ад асобы свайго ўладальнікі.

Усхадзілася завея — Вее, вее, вее... І даліна Ў белы іней — Гіне, гіне, гіне... А палозьзі гурбы рэжуць Падкаванымі нагамі І мінаюць гай за гаем... Сівагрывых Чутна ржаньне...

Ці шмат хто лепей напісаў пра зімовы шлях?

чытайце ўвесь тэкст перадачы
XS
SM
MD
LG