Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Транснафта” мяркуе скараціць транзыт празь Беларусь напалову


Радыё Свабода Кіраўнік “Транснафты” Сямён Вайншток кажа, што на сёньняшні дзень праблем з транзытам расейскай нафты празь Беларусь няма, але мяркуе, што трэба засьцерагчы заходніх спажыўцоў ад небясьпекі ў будучыні.

“Што да Беларусі, то сёньня гэтай праблемы няма. Але дывэрсыфікаваць напрамак, засьцерагчы нашых заходніх партнэраў ад транзытных напружаньняў, вядома, будзе неабходна”, – сказаў Вайншток у інтэрвію расейскаму інфармацыйнаму тэлеканалу РТР.

“І вось з 100 мільёнаў тон, якія праходзяць праз і ў Беларусь, мы мяркуем, што на 50 мільёнаў трэба нафтавікам прапанаваць іншы маршрут, хоць у нафтавікоў можа застацца права карыстацца старым маршрутам – празь Беларусь”, – лічыць кіраўнік “Транснафты”.

“Гэтае дывэрсіфікаваньне – абарона больш заходніх партнэраў ад паўтору такіх сытуацыяў”, – сказаў Вайншток, маючы на ўвазе студзеньскі нафтавы канфлікт паміж Расеяй і Беларусьсю, калі нафтавыя пастаўкі праз Беларусь былі спыненыя на некалькі дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG