Ігар Леднік заклікаў прадпрымальнікаў выказаць падтрымку беларускім палітзьняволеным. Паводле яго, маўчаньне і невыказваньне пратэсту ўскладняе сытуацыю, у выніку ўлады адчуваюць уседазволенасьць. “Тое, што робіцца ў судах, адбываецца з маўклівай згоды прадпрымальнікаў”, сказаў Ігар Леднік.
На мітынгу палітык Вячаслаў Сіўчык агучыў зварот грамадзкіх арганізацый да народу Беларусі. У ім сярод іншага гаворыцца пра прапановы Эўразьвязу дзеля дэмакратызацыі Беларусі і ўтрымліваецца заклік вызваліць палітвязьняў у Беларусі.