Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з аўтарам “Плошчы” Юрыем Хашчавацкім


Радыё Свабода Сёньня на вэб-сайце “Свабоды” адбылася онлайн-канфэрэнцыя з кінарэжысэрам Юрыем Хашчавацкім, які ў гэты момант знаходзіцца ў Кіеве. Прачытаць ягоныя адказы на вашы пытаньні вы можаце на старонцы svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Юры Хашчавацкі – аўтар фільмаў “Сустрэчны пазоў” (сумесна з Аркадзем Рудэрманам), “Рускае шчасьце”, “Звычайны прэзыдэнт”, ляўрэат шэрагу міжнародных кінапрэміяў, у тым ліку Гран-пры Мюнхенскага міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно за фільм “Усё добра”. Апошні фільм – “Плошча”, прысьвечаны падзеям сакавіка 2006 года.

У інтэрвію Свабодзе Юры Хашчавацкі сказаў: “Мне здаецца, фільм дастаткова дакладна адлюстроўвае сытуацыю, якая адбываецца ў Беларусі. Прычым, паводле маёй задумы, фільм аналізуе ня толькі сытуацыю з 19 па 25 сакавіка 2006-га, а карэннае становішча. Я хацеў паказаць, як ацэньваюць падзеі ў правінцыі, як ацэньваюць іх пенсіянэры, людзі розных поглядаў, бо мы павінны паглядзець на сытуацыю шырока. І характарызую я сытуацыю як вельмі добрую для Беларусі. Добрую ў тым сэнсе, што вырастае новае пакаленьне абсалютна нармальных, дзеяздольных людзей, якое будзе адстойваць свае культурныя, гістарычныя каштоўнасьці, і сувэрэнітэт сваёй краіны. Мне падаецца, што гэтыя каштоўнасьці сёньня – у надзейных руках. У руках моладзі, якая так апантана, аддана стаяла на плошчы. І цяпер я назіраю ў Інтэрнэце (за рэдкім выключэньнем розных правакатараў, якія, канешне, працуюць на форумах) – моладзь вельмі разумная, пэрспэктыўная, і цудоўна разважае па-беларуску. Гэта вельмі добра”.

Гл. таксама: У сеціве зьявіўся фільм “Плошча” па-ангельску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG