Дзярждэпартамэнт зафіксаваў пэўныя зьмены ў галіне правоў чалавека ў сьвеце ў 2006 годзе
Гэты дакумэнт ацэньвае выкананьне міжнародна прызнаных асабістых, грамадзкіх, палітычных правоў і правоў працоўных у адпаведнасьці з Усеагульнай Дэклярацыяй правоў Чалавека ААН. Карціна стракатая і кожная краіна –мае свой сьпіс праблемаў.
У Расеі працягвалася ўзмацненьне цэнтральнай выканаўчай улады, ціск на недзяржаўныя арганізацыі і прэсу, улады ўсё больш станавіліся бескантрольныя. Сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека працягваюцца ў Чачэніі і іншых рэгіёнах Паўночнага Каўказу.
Ва Ўкраіне працягвалася паляпшэньне выкананьня правоў чалавека, але застаюцца сур’ёзныя праблемы, у тым ліку карупцыя ва ўсіх галінах улады.
У Сярэдняй Азіі, дзе па ранейшаму моцна абмежаваная свабода слова, выключэньне складае Кыргізстан, дзе значна палепшыўся стан правоў чалавека пасьля выбараў новай улады ў 2005 годзе.
Што да гарачых кропак на глёбусе, то ў Іраку, гаворыцца ў справаздачы Дзярждэпартамэнту, леташнія акты тэрарызму і паглыбленьне міжусобнага гвалту сур’ёзна падарвалі дэмакратычны прагрэс і правы чалавека.
Аўганістан зрабіў важныя крокі наперад пасьля падзеньня Талібану ў 2001 годзе, але стан правоў чалавека застаецца нездавальняючым. Іранскія ўлады, паводле ацэнкі амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства, груба парушалі свабоду слова і сходаў, падтрымлівалі тэрарыстычныя рухі і заклікалі да зьнішчэньня дзяржаваў-сябраў ААН.
Беларусь патрапіла ў адну групу з Паўночнай Карэяй, Бірмай, Іранам, Кубай, Зімбабвэ і Эрытрэяй
Аўтарамі гэтага дакумэнту з’яўляюцца супрацоўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША і амэрыканскія дыпляматы ў краінах, якія аглядаюцца ў дакумэнце.
Беларусь знаходзіцца ў адной групе з Паўночнай Карэяй, Бірмай, Іранам, Кубай, Зімбабвэ і Эрытрэяй – гэта краіны, дзе улады ігнаруюць і парушаюць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека найгоршым чынам.
Справаздача Дзярждэпартамэнту дарэчы, супадае з ацэнкамі Беларусі ў галіне правоў чалавека, якія дае міжнародная і эўрапейская супольнасьць. У сьнежні 2006 году Генэральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой выказваецца скрайняя заклапочанасьць становішчам з правамі чалавека ў Беларусі, у рэзалюцыі ўтрымліваўся заклік спыніць палітычна матываваны перасьлед палітычных апанэнтаў.
У красавіку 2005 году камісія ААН у правох чалавека прыняла рэзалюцыю, у якой канстатаваўся кепскі стан правоў чалавека ў Беларусі, ўтрымліваўся заклік да беларускіх ўрадаў правесьці аб’ектыўнае дасьледваньне зьнікненьняў Зьміцера Завадзкага, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага (аналягічныя рэзалюцыі былі прынятыя раней – у 2003 і 2004 гадах). Справаздача Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы заклікала адхіліць ад пасадаў службовых асобаў, падазраваных у датычнасьці да гэтых зьнікненьняў. Камісія ААН у правах чалавека таксама заснавала пасаду адмысловага дакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
76 старонак новай справаздачы – досыць поўны, хаця і не вычарпальны пералік фактаў, якія дакумэнтальна сьведчаць, што стан правоў чалавека ў Беларусі летась працягваў пагаршацца, а рэпрэсіі нарасталі.