Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Саюз левых партыяў" вырашыў судзіцца з Мінюстам


Радыё Свабода Сёньня ў Менску прайшло паседжаньне Цэнтральнай рады "Саюзу левых партыяў", у які ўваходзяць Беларуская партыя жанчын "Надзея", Партыя камуністаў беларуская і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Іхныя прадстаўнікі вырашылі зьвярнуцца ў Вярхоўны суд Беларусі са скаргай на Міністэрства юстыцыі за адмову ў рэгістрацыі Саюзу.

Сакратар ЦК ПКБ Алена Скрыган гаворыць:

"У нас ёсьць час да 14-га сакавіка. Мы павінны цягам аднаго месяцу абскардзіць гэтае рашэньне"

Асноўная афіцыйная прычына адмовы -- тое, што ўстаноўчы сход новай арганізацыі адбываўся ў Чарнігаве ва Ўкраіне, а не на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, Мінюст вынес пісьмовае папярэджаньне і кожнай з трох партыяў за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе. Камуністы-калякінцы першымі абскардзілі гэтае рашэньне. Паводле Алены Скрыган, яе ўжо выклікалі у Вярхоўны суд для папярэдняга разгляду скаргі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG