Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: трэба забараніць словы "о''кэй", "чао" і "прынамсі"


Радыё Свабода, Горадня Апытаньне Свабоды: Якія словы варта забараніць?

Гарадзкія ўлады Ню-Ёрку забаранілі жыхарам гораду выкарыстоўваць слова "нігер". Пастанова скіраваная на тое, каб вынішчыць гэтае слова з вулічнага слэнгу, а таксама зь лексікі выканаўцаў гіп-гопу і комікаў.

Паводле прыхільнікаў забароны, "нігер" зьяўляецца абразай незалежна ад таго, хто яго ўжывае. Тым часам праціўнікі рашэньня ўладаў Ню-Ёрку упэўніваюць, што частае выкарыстаньне слова "нігер" паспрыяе зьмяненьню ягонага нэгатыўнага сэнсу.

Слова "нігер" упершыню пісьмова зафіксавана ў 1786 годзе. Ім рабаўладальнікі называлі афрыканскі нявольнікаў.

Сёньня ў Амэрыцы мурынаў называюць "афраамэрыканцамі" ці "чорнымі". Але апошнім часам слова "нігер" зноў вярнулася ва ўжытак. Яго далікатна называюць "словам, якое пачынаецца на літару "н". Слова "нігер" зараз вельмі шырока выкарыстоўваецца ў Амэрыцы маладымі людзьмі.

Апытаньне Свабоды: Якія словы варта забараніць?

Слухаць:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG