Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другая пляцоўка пад беларускую АЭС


Радыё Свабода

Пачалося дасьледаваньне другой пляцоўкі пад будаўніцтва ў Беларусі атамнай станцыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч. Дасьледаваньне першай пляцоўкі – у Краснапольлі Чавусаўскага раёну Магілеўскай вобласьці ідзе ўжо некалькі месяцаў. Зараз пачнуцца дасьледчыя работы на Кукшынаўскай пляцоўцы ў Шклоўскім раёне Магілёўшчыны.

Тэрмін уводу першага блёку беларускай АЭС – 2015 год, але ён можа быць і прысьпешаны да 2013 году. Кошт аднаго энэргаблёку моцай тысяча мэгават – мільярд трыста тысяч -- мільярд сямсот тысяч даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG