Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч пачаў паездкі па Віцебшчыне


Алесь Дашчынскі, Менск Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч працягвае паездкі па рэгіёнах. Іх асноўная мэта – у стварэньні руху “За свабоду”.

Сёньня адбыліся ягоныя сустрэчы з актывістамі Браслаўскага, Глыбоцкага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Раней Аляксандар Мілінкевіч наведаў Берасьцейшчыну і Магілёўшчыну. Падчас сустрэчаў з актывам спадар Мілінкевіч выказвае сваё бачаньне далейшых дзеяньняў дэмакратычнай апазыцыі.

Кіраўнік Віцебскага абласнога выбарчага штабу Хрыстафор Жэляпаў сказаў:

“Сёньня лёзунг такі – кангрэс, у якім будуць удзельнічаць прыхільнікі незалежнасьці, актывісты нацыянальна-патрыятычных арганізацый адбудзецца 25 сакавіка, на плошчы Каліноўскага ў Менску. Гэта будзе наш кангрэс. А той кангрэс, які сёньня мяркуецца ладзіць, ён сумнеўны, і мы на гэты кангрэс не ідзём”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG