Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Інфармацыю пра рэпрэсіі трэба ўводзіць у падручнікі"


Радыё Свабода, Менск Як ушанаваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў?

Cпадарыня: “Напэўна, помнікі ствараць, пісаць у газэтах, каб людзі не забываліcя сваю гісторыю. Каб помнілі, што нашы дзядулі, прадзеды ваявалі за нас, імкнуліся да таго, каб мы жылі ў вольнай краіне”.

Юнак: “Трэба помнікаў паставіць як мага больш”.

Спадар: “Трэба пісаць пра іх артыкулы ў беларускіх газэтах. У нас жа шмат іх было. Ня трэба забываць”.

Дзяўчына: “Паўсюль –– у сродках масавай інфармацыі, у школах, ва ўнівэрсытэтах –– пра гэта казаць”.

Спадарыня: “Трэба ствараць музэі, рабіць экскурсіі, каб пра гэта ведалі дзеці, урокі, сэмінары праводзіць”.

Спадар: “Цяжка сказаць. А што, у Беларусі шмат было ахвяраў палітычных рэпрэсіяў?”

Карэспандэнтка: “А вы не былі, да прыкладу, у Курапатах?”

Спадар: “Не, ня быў”.

Юнак: “Я лічу, што трэба падняць усе архівы, пагаварыць з усімі сьведкамі, якія ведалі гэтых людзей”.

Спадар: “Помнікі ставіць. Тэлебачаньню больш надаваць увагі гэтай тэме. У школах часьцей распавядаць пра гэтых людзей”

Спадар: “Прынамсі, не рабіць новых помнікаў Сталіну. Па-першае. Таму што нават у Менску нядаўна зьявіўся надпіс на нейкім доме, прысьвечаны Сталіну. Ну і, зразумела, неабходна ў горадзе ўсталяваць помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў”.

Дзяўчына: “Трэба больш дзецям пра гэта распавядаць, каб ведалі й памяталі”.

Спадарыня: “Музэй трэба адкрыць, экскурсіі праводзіць, таму што школьная праграма мала што дае”.

Спадар: “Напэўна, кніжкі пра гэта пісаць. Помнікі — гэта не зусім тое, а вось кніжкі было б лепей ствараць”.

Юнак: “У падручнікі ўводзіць матэрыялы пра гэта”.

Карэспандэнтка: “А як вы лічыце, моладзь дастаткова ведае пра гэта?”

Юнак: “Думаю, даволі цьмянае ўяўленьне”.

Спадар: “Неабходна ўсталёўваць помнікі, больш пісаць пра гэта ў кнігах, у газэтах, паказваць па тэлебачаньні”.

Юнак: “Трэба памяць жывых ушаноўваць, а мёртвых памінаць бессэнсоўна”.

Дзяўчына: “Трэба, каб пра гэта гаварылі. І пачалі са школаў. Мы сваёй гісторыі ня ведаем наагул. Так, як нам яе выкладаюць у школах, гэта ненармальна. Па-другое, зрабіць Дзень памяці такіх ахвяраў — як нацыянальнае сьвята. Гэта ж нашы людзі. І мы павінны ведаць усё, што з намі было: добрае і дрэннае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG