Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ну хтосьці ж павінен заступіцца за народ, бо ў нас няма каму паскардзіцца”


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 28 лютага. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам таксама можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Марыя Іванаўна, в. Квасоўка: “Добры дзень, дарагое маё Радыё Свабода! Малюся Богу за нашу дэлегацыю ў Вашынгтоне. Яны павінны расказаць, як мы жывем, якія зьдзекі з нашых сем’яў. Ну хтосьці ж павінен заступіцца за народ, бо ў нас няма каму паскардзіцца”.

Спадар: “Я хачу выказацца наконт будаўніцтва храма ў Кобрыне ў імя Суворава. Што можна сказаць? Ганьба гэтым крывапіўцам, якія храмы гэтыя будуюць у імя Суворава! Адзін слухач казаў, што ў іх хлеб назвалі “Сувораўскі”. У нашым горадзе таксама быў хлеб з назвай “Сувораўскі”. Я таксама гэтым абураўся. А потым патэлефанаваў на хлебазавод, мы пагутарылі з дырэктарам хлебазаводу наконт назвы хлеба. І што? Ужо няма гэтага хлеба. Я думаю, трэба зьвяртацца ў арганізацыі самому і не чакаць, каб нехта за нас вырашыў гэтыя пытаньні. Так сама патэлефанаваць на хлебазавод і растлумачыць сытуацыю, бо нашы дырэктары ня ведаюць нашай гісторыі. І нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо мы ўсе савецкую адукацыю атрымалі”.

Спадарыня: “Слухач “Свабоды” Ваш напісаў, што нам патрэбная трасянка. Яна як бы выратуе. Я ня згодная. Канечне, гісторыя нас кінула ў трасянку. Але цяпер беларуская мова фактычна забароненая ў Беларусі. Абы дагадзіць расейцам, Крамлю. Была б іншая ўлада, мы б лёгка і спакойна загаварылі б па-беларуску. Ну, можа, акрамя “пятай калёны”. У нас прыгожая мова. Паслухайце: па-расейску “рассвет”, па-беларуску “сьвітанак,” “ранний рассвет” – “досьвітак”. Прыгожа. “Холодное утро” па-беларуску ня проста “халодная раніца, ранак,” а яшчэ кажуць “золак”. Гэта вельмі халодная раніца. Памятаю са свайго далёкага ўжо дзяцінства, як бабуля казала мне: “Сьпі, сьпі! Яшчэ за акном золак, дрыготка”. Або так: “Дзед на досьвітку ўжо ў полі”. Або казала: “Я так шчыравала,” гэта значыць хацела зрабіць прыемнае, дагадзіць. Усяго ня скажаш. У нас прыгожая, багатая мова. Адрачомся на яе на паўрасейскую трасянку, нам не даруюць продкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG