Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойцы В.Чаркасавай не знойдзены


Радыё Свабода Супрацоўнікі праваахоўных органаў правяраюць шэраг асобаў на датычнасьць да забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Віктар Прус.

Паводле спадара Пруса, “у працэсуальным сэнсе цяпер няма падазраваных у забойстве Веранікі Чаркасавай, але ёсьць некалькі чалавек, якіх пракуратура правярае на датычнасьць да гэтага злачынства”. Ён таксама дадаў, што аднаўленьне расьсьледаваньня крымінальнай справы гаворыць пра тое, што ёсьць сьледчы прагрэс.

Вераніка Чаркасава была знойдзеная забітай ва ўласнай кватэры 20 кастрычніка 2004 году. На яе целе было больш за 40 нажавых ранаў. Даволі працяглы час у забойстве падазравалі яе непаўналетняга сына Антона Філімонава і айчыма Ўладзімера Мялешку. Сьледзтва больш схілялася да бытавой вэрсіі забойства. Але калегі Чаркасавай не выключаюць, што гэта было пакараньне за прафэсійную дзейнасьць. Паводле адной з вэрсіяў, журналістка праводзіла ўласную праверку падзеяў вакол аднаго зь беларускіх банкаў, які падазраваўся ЗША ў нелегальных кантактах з рэжымам Садама Хусэйна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG