Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: у лютым кватэры падаражэлі яшчэ на 20%


Галіна Абакунчык, Менск Ад пачатку лютага кошт жыльля ў Менску падвысіўся ў сярэднім на 20%. Асабліва падаражэлі адна- і двухпакаёвыя кватэры – на 10-15 тысячаў даляраў.

Цяпер сярэдняя менская аднапакаёўка каштуе каля 60 тысяч даляраў. У агенцтвах нерухомасьці тлумачаць гэта памяншэньнем будаўніцтва новага жыльля, а таксама зьмяншэньнем колькасьці прапановаў на другасным рынку. Яшчэ адной з прычынаў называюць павелічэньне колькасьці пакупнікоў з Расеі, якія маюць права набываць нерухомасьць нараўне з грамадзянамі Беларусі.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG