Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Аляксандрам Вайтовічам


Радыё Свабода Сёньня на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя з акадэмікам Аляксандрам Вайтовічам. Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі вы можаце прачытаць на старонцы нашага форуму --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся 5 студзеня 1938 году ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1960). Доктар фізычна-матэматычных навук (1979), прафэсар (1985), член-карэспандэнт (1986), акадэмік НАН Беларусі (1996), правадзейны ўдзельнік Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасьці (1995).

Пасьля фізычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту 32 гады працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук, прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесьніка дырэктара па навуковай працы. Затым быў дырэктарам Інстытуту малекулярнай і атамнай фізыкі Акадэміі навук Беларусі, а з траўня 1997 году – прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Член Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000). 19 сьнежня 2000 году абраны старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня.

28 ліпеня 2003 году з-за правядзеньня незалежнай палітыкі ў Савеце Рэспублікі Вайтовіч быў адкліканы ўказам прэзыдэнта і з тае пары зазнаў ганеньні. У 2006 годзе браў удзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, аднак зьняў сваю кандыдатуру.

Мае жонку і сына.

Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), ордэны “Знак Пашаны” (1981), Францыска Скарыны (1998), мэдалі.

Працы: 24 вынаходзтвы, 200 навуковых працаў, у тым ліку: Магнітаоптыка газавых лазэраў. Мн., 1984; Лазэры з анізатропнымі рэзанатарамі. Мн., 1990 (сумесна з В.Н.Северыковым).

Афіцыйны сайт: voitovich.com.

У інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Вайтовіч сказаў : “Чаму я застаўся ў палітыцы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў? Асноўная мэта – давесьці да грамадзтва, што цяперашняя ўлада робіць вельмі шмат таго, што не ідзе на карысьць краіне. Такую ўладу трэба мяняць. Рух “Супрацоўніцтва і прагрэс”, які мы стварылі разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада), і служыць гэтай мэце”.
XS
SM
MD
LG