Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 12 лютага


Дзьмітры Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва

Прывітаньне!

На форумах парталу tut.by абмяркоўваецца пытаньне будаўніцтва нафтаправоду ў абыход Беларусі. ksaverij адзначае: “Выдатна! Зараз хай Расея пабудуе ў абыход Беларусі чыгунку, шашу, лініі электраперадач, вайсковыя базы, супрацьпаветраную абарону... можна па дну Балтыйскага мора... А калі сур''ёзна, дык гэтыя расейскія "дёргания" на нармальнае кіраўніцтва ніякага дзеяньня не аказалі б... Проста трэба глядзець свой беларускі інтэрас, гэта значыць: мы плацім, але і вы будзеце плаціць. А то Лукашэнка нападпісваў і наабяцаў Расеі ўсялякай трасцы, сам сябе павязаў, а найперш нас".

Другая тэма дыскусіяў на гэтых форумах – вынікі сустрэчы на кубак Дэвіса Беларусь-Швэцыя. Нагадаем, што Беларусь прайграла зь лікам 3:2 Shakul упэўнены: “За Мірным і Валчковым пуста, і гэта праблема. Вачкоў даўно б заняўся чым іншым, але ня можа. Ён надта адказны для гэтай краіны". А вось Шварц-папа адзначае: “Існуе заканамернасьць: усе дыктатыры і дыктатуры вельмі шмат увагі надавалі спартовым дасягненьням сваіх краінаў, слушна разумеючы, што гэта — лепшая рэкляма. Лукашэнка — усяго толькі годны вучань".

У суполцы Жывога журналу minsk_news m_r_d паведамляе: “10 лютага ў пераходзе на чыгуначным вакзале Менску каля 30 бонхэдаў, узброеных касьцетамі, бутэлькамі і арматурай, напалі на музыкаў панк-груп «Смех», «Ёжикс» і «Дети Олимпиады». Больш за ўсіх пацярпелі музыкі групы «Смех»: у гітарыста зламаная рука, вакаліст атрымаў сатрасеньне мозгу і шмат швоў, таксама цалкам былі разьбітыя гітары музыкаў”.

Карыстальнік medvedd у суполцы minsk_by запытаўся: “Дзе набыць святлоадбівальнікі на вопратку? Па тэлевізары талдычаць у рэклямах, як заведзеныя: маўляў, неабходна быць прыкметным на дарозе". На гэта al_31f адказвае: “Павесь на сябе значок тыпу "За Свабоду!"

Сайт водгукаў, ідэй і прапаноў cайт водгукаў, ідэй і прапаноў У разьдзеле «Транспарт» нехта Катрына дзеліцца досьведам: «Ежджу пастаянна па адным і тым жа маршруце, на таксі разных службаў лічыльнік уключаюць практычна заўсёды, але вось які парадокс: яны заўсёды паказваюць розную суму. Ведаю кошт паездкі, называю яго кіроўцу, ён заўсёды згаджаецца везьці мяне за такую суму, і мне не істотна, уключае ён лічыльнік ці не».

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітры Падбярэскі, яшчэ сустрэнемся…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG