Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Барадулін паўторна вылучаны на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі


Паводле БелаПАН Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін паўторна вылучаны на Нобэлеўскую прэмію за зборнік паэзіі "Ксты". Пра гэта паведаміла БелаПАН укладальнік і рэдактар зборніка, кандыдат філялягічных навук, дацэнт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсітэту Ала Сакалоўская.

Паводле яе словаў, нядаўна з Нобэлеўскага камітэту Швэдзкай акадэміі навук Саюз беларускіх пісьменьнікаў атрымаў ліст. У ім гаворыцца, што грамадзкасьць Беларусі мае права паўторна прадставіць да Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Р.Барадуліна, які намінаваўся на гэтую прэстыжную ўзнагароду летась.

У кнігу, выдадзеную летам 2005 году менскай рыма-каталіцкай суполкай сьвятых Сымона і Алены, увайшлі вядомыя паэтычныя цыклі аўтара ("Бэтлеемам стане сэрца", "Босая зорка", "На ўскрайку вечнасьці", "З застрэшша мамінае хаты", "Каб на зямлі жыцьцю цяплей было", "З лістоў да Васіля Быкава") і апошнія яго творы, сярод якіх "Рымскі дыпціх. Узрушэньне", прысьвечаны папу Рымскаму Яну Паўлу II.

"Зборнік карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод чытачоў Беларусі і замежжа, атрымаў высокую ацэнку літаратуразнаўцаў", - сказала А.Сакалоўская. Паводле яе словаў, на прэмію ў гэтым годзе кнігу вылучылі загадчык катадры замежнай літаратуры менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту прафэсар Юры Стулаў і настаяцель менскага Чырвонага касцёла ксёндз-магістар Уладзіслаў Завальнюк, а іх ініцыятыву ў Нобэлеўскі камітэт прадставіў Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG