Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся вырашыць нафтавы канфлікт да пятніцы


Радыё Свабода Як паведаміла прэсавая служба кіраўніка беларускай дзяржавы, сёньня адбылася тэлефонная размова паміж А. Лукашэнкам і У. Пуціным.

Былі абмеркаваныя праблемы, якія склаліся ў дачыненьнях дзьвюх дзяржаваў у гандлёва-эканамічнай сфэры.

“У прыватнасьці размова вялася пра забесьпячэньне Беларусі энэргарэсурсамі і пастаўкі нафты ў краіны Эўропы. У выніку быў знойдзены кампраміс, які дазволіць разблякаваць тупіковую сытуацыю, якая склалася, у тым ліку і датычна транзыту расейскай нафты ў краіны Эўропы.

Прэм’ер-міністрам даручана цягам двух дзён выпрацаваць канкрэтныя прапановы па вырашэньні ўсіх праблемных пытаньняў і ўнесьці іх на разгляд кіраўнікоў дзяржаваў да пятніцы,” -- паведамляе прэсавая служба А. Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG