Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: войскі Кадафі наступаюць


У Лібіі войскі Муамара Кадафі працягваюць наступ на сілы паўстанцаў на ўсходзе краіны. Урадавыя войскі нанесьлі ракетныя ўдары па пазыцыях паўстанцаў у горадзе Адждабія, які знаходзіцца на шляху да асноўнага нафтавага порту Брэга. Нягледзячы на бамбаваньне самалётамі НАТО пазыцыяў Кадафі, паўстанцы не змаглі дамагчыся перавагі над урадавымі войскамі ў баях за прыбярэжныя гарады на ўсходзе краіны.

У нядзелю прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран выключыў магчымасьць правядзеньня наземнай апэрацыі, каб дапамагчы паўстанцам.
XS
SM
MD
LG