Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стывен Фрай гатовы абараніць сьцеб празь зьняволеньне


Група брытанскіх актораў выступіла ўчора ўвечары на дабрачынным канцэрце ў абарону свабоды слова, сродкі ад якога пойдуць на падтрымку карыстальніка твітэра Пола Чамберса.

У студзені Чамберс, засмучаны тым, што аэрапорт Робін Гуд ў Саўт-Еркшыры не працаваў з-за сьнегападу, напісаў у твітэры, што падарве яго, калі ён не адкрыецца цягам тыдня. У траўні суд прысудзіў Чамберсу штраф за распаўсюд пагроз. Чамберс падае апэляцыю ў Высокі суд, а сабраныя ўчора сродкі пойдуць на пакрыцьце судовых выдаткаў.

Выступаючы на канцэрце, пісьменьнік І актараў Стывэн Фрай заявіў, што пойдзе ў турму, алё абароніць правы брытанцаў на жарты І сьцеб.
XS
SM
MD
LG