Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нігерыя: сёньня прэзыдэнцкія выбары


Дзейны прэзыдэнт Нігерыі Г.Джонатан
Дзейны прэзыдэнт Нігерыі Г.Джонатан
У самай шматнаселенай краіне Афрыкі, Нігерыі, сёньня праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Іх фаварытам лічыцца дзейны кіраўнік краіны Гудлак Джонатан, які можа набраць больш за палову галасоў ўжо ў першым туры.

Прэзыдэнт Джонатан неаднаразова абяцаў забясьпечыць сумленныя выбары і распачаў у гэтым напрамку шэраг крокаў. У прыватнасьці, зьмяніў кіраўніка выбарчай камісіі і забясьпечыў стварэньне новых выбарчых сьпісаў. Парлямэнцкія выбары, якія адбыліся 9 красавіка мясцовая прэса назвала "сьвятам дэмакратыі ", хоць у зьвязаных з выбарамі сутычках і тэрактах загінулі агулам 13 чалавек.

Гудлак Джонатан – сябра кіроўнай Народна-дэмакратычнай партыі, якая выйгравала ўсе выбары ад 1999 года, калі Нігерыя вярнулася да грамадзянскага кіраваньня. Джонатан – хрысьціянін, ураджэнец больш разьвітай паўднёвай частцы краіны. Асноўны супернік Джонатана – адстаўны генэрал Мухамаду Бухары, мусульманін, прадстаўнік эканамічна адсталых паўночных рэгіёнаў.
XS
SM
MD
LG