Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны трыбунал вынес прысуды былым харвацкім генэралам


Антэ Гатовіна, Іван Чэрмак, Младэн Маркач
Антэ Гатовіна, Іван Чэрмак, Младэн Маркач
Міжнародны трыбунал для былой Югаславіі ў Гаазе абвясьціў прысуды тром харвацкім генэралам. За злачынствы супраць чалавечнасьці ў часе ваеннай кампаніі 1995 году супраць сэрбаў Антэ Гатовіна, якога ў Харватыі ўважаюць за нацыянальнага героя, асуджаны на 24 гады зьняволеньня, Младэн Маркач – на 18 гадоў. Іван Чэрмак апраўданы.

У харвацкай сталіцы Заграбе прысуд трансьляваўся на вялікіх экранах. Напярэдадні адбыліся масавыя малітвы за генэралаў.
XS
SM
MD
LG