Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: адселеным з зоны вакол АЭС выплацяць кампэнсацыі


У Японіі кампанія ТЕРСО, якая эксплуатуе аварыйную АЭС «Фукусіма-Даічы», вылаціць кампэнсацыю эвакуаваным жыхарам раёнаў, якія знаходзяцца побач са станцыяй. Кожная з амаль 50 тысяч сем'яў, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы з прычыны радыяцыі, атрымае 1 мільён іен, гэта каля 12 тысяч даляраў. Мяркуецца, што пазьней будуць выплачаныя новыя, больш буйныя кампэнсацыі. Кампанія ТЕРСО можа сутыкнуцца, як лічаць экспэрты, зь фінансавымі прэтэнзіямі на суму 24 мільярды даляраў.

АЭС «Фукусіма-Даічы» была пашкоджаная ў выніку моцнага землятрусу 11 сакавіка. Ліквідацыя наступстваў аварыі працягваецца.
XS
SM
MD
LG