Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны НАТО - за адстаўку Кадафі


Гілары Клінтан на нарадзе ў Бэрліне
Гілары Клінтан на нарадзе ў Бэрліне
Краіны НАТО лічаць неабходнай адстаўку лібійскага лідэра Муамара Кадафі. Такую заяву зрабілі міністры замежных справаў краінаў-сяброў Паўночнаатлянтычнага саюзу на двухдзённым саміце, які сёньня пачаўся ў Бэрліне. Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што сьвет павінен узмацніць падтрымку лібійскім паўстанцам. Яна таксама заклікала краіны НАТО да адзінства ў пытаньні разьвязаньня лібійскага крызысу. Таксама ўдзельнікі нарады падкрэсьлілі неабходнасьць умацаваньня рэжыму «беспілётнай зоны».

Напярэдадні прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран на сустрэчы ў Парыжы выказаліся за ўзмацненьне паветраных апэрацыяў авіяцыі НАТО ў Лібіі, накіраваных супраць рэжыму Кадафі.
XS
SM
MD
LG