Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэліся кіраўнікі КНР і Расеі


Старшыня КНР Ху Цьзіньтао і прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў на перамовах у Кітаі дамовіліся разьвіваць сувязі паміж дзьвюма краінамі. Ху гаварыў пра зацікаўленасьць у запуску другога нафтаправоду з Расеі ў Кітай і іншых праектах у паліўнай галіне. Дзьмітры Мядзьведзеў, акрамя гэтага, заклікаў нарошчваць аб'ём двухбаковага гандлю. Бакі таксама абмеркавалі міжнародныя праблемы, у прыватнасьці, сытуацыю ў Лібіі, Аўганістане і на Карэйскай паўвысьпе.

Сустрэча адбылася ў горадзе Санья, дзе сёньня адкрываецца саміт групы буйных краінаў з эканомікамі, якія хутка разьвіваюцца. У гэту групу, акрамя Кітаю і Расеі, уваходзяць таксама Бразылія, Індыя і ПАР.
XS
SM
MD
LG