Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біржа павітала арышт Мубарака


Сыны Хосьні Мубарака Алаа і Гамаль
Сыны Хосьні Мубарака Алаа і Гамаль
У Эгіпце біржавыя інвэстары з аптымізмам сустрэлі навіну пра арышт экс-прэзыдэнта Хосьні Мубарака і яго двух сыноў. Біржавы індэкс краіны вырас больш, чым на 1%, пасьля працяглаага пэрыяду стагнацыі.

Інвэстары спадзяюцца, што арышт Мубарака паспрыяе стабілізацыі краіны. У Эгіпце дагэтуль працягваюцца пратэсты апазыцыі, якая патрабуе суду над папярэднім кіраўніцтвам краіны і паскарэньня дэмакратычных рэформаў.

Экс-прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак быў арыштаваны сёньня на 15 дзён – у сувязі са сьледзтвам паводле закідаў у карупцыі і злоўжываньні ўладай.

Тэрмін папярэдняга арышту – 15 дзён. На гэткі ж тэрмін затрыманыя і сыны Мубарака – Гамаль і Алаа.
XS
SM
MD
LG