Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: прэзыдэнт пагадзіўся сысьці


Дзейны прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех пагадзіўся пакінуць сваю пасаду, прыняўшы прапанову Рады супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Пэрсыдзкай затокі па ўрэгуляваньні сытуацыі ў краіне.

Згодна з распрацаваным плянам, да фармаваньня пераходнага ўраду ўлада пяройдзе да віцэ-прэзыдэнта, а Салеху і яго сям'і гарантуецца недатыкальнасьць.

Аднак дзясяткі тысяч маніфэстантаў ізноў выйшлі сёньня на вуліцы сталіцы Емэну Саны і іншых гарадоў краіны з патрабаваньнем аддаць Салеха і яго сыноў пад суд.
XS
SM
MD
LG